Школы і дзіцячыя садкі Гроднзенскай вобласці атрымаюць ацяпленне

|

У аблвыканкаме паведамілі, што усе арганізацыі сацыяльнай сферы і цеплакрыніцы гатовыя да падлучэння цяпла і атрымалі адпаведныя пашпарты, – паведамляе БЕЛТА.

 

Неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы вобласці да ацяпляльнага сезону былі завершаныя да 1 кастрычніка.

 

Агульны ацяпляльны сезон пачынаецца, калі сутачная тэмпература не паднімецца вышэй за 8 градусаў на працягу пяці дзён. На працягу апошніх чатырох сутак тэмпература складала 8, 7.6, 7.5 і 8.8 градусаў.