А ты ведаеш “Кошт ураду”?

|

Адказы на гэтыя пытанні гатовыя даць стваральнікі сайта “Кошт ураду”, якія завітаюць 8 кастрычніка ў Гродна.

 

На гэтай інтэрактыўнай пляцоўцы ў цікавай і даступнай форме прадстаўлены “фінансавы” бок жыцця беларускай дзяржавы. 

 

З дапамогай сайта можна даведацца, куды ідуць нашыя падаткі, які памер у пераліку на аднаго чалавека складае дзяржаўная запазыка Беларусі. 

 

Аматары лічбаў могуць скласці ўласны бюджэт, пачытаць цікавыя аналітычныя матэрыялы, паглядзець інфаграфіку.

 

Прэзентацыя “Кошту ўрада” пачнецца ў 17.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63 (будынак, у якім знаходзіцца польскае консульства, корпус Б).

 

Уваход на мерапрыемства вольны.