Асоба, якая падкінула “бомбу” ў пад’езд, выяўлена

Электронная плата пад выглядам бомбы была закладзена ў скрыню ў 5 гадзін раніцы. А у восьмай гадзіне суседка ўбачыла зламаны на скрыні замок. Калі яна заўважыла “бомбу”, то адразу ж вызвала міліцыю, – паведамляе БЕЛТА.

 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі асобу падазраванага. Зараз распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК РБ (хуліганства).