У Гродне прэзентавалі “Кошт ураду”

|

Кіраўнік праекта – выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі і Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэту Ўладзімір Кавалкін бачыць прызначэнне сайта ў тым, каб даць беларусам набор інструмантаў, з дапамогай якіх яны могуць прасачыць, куды ідуць іх грошы, як фармуецца бюджэт краіны.

 

Ідэя “Кошту ўраду” была “падгледжаная” у славакаў, якія зрабілі такі праект яшчэ сем год таму.

 

Сёння аналагічныя сайты працуюць у суседніх Польшчы і Ўкраіне. Беларусы таксама ахвотна засвойваюць новы рэсурс: за дзесяць месяцаў на сайце зарэгістравана каля 30 тыс. наведванняў. Што іх прываблівае?

 

Найперш гэта такія інтэрактыўныя рэчы, як Калькулятар, з дапамогай якога можна ўбачыць, як размярковаецца ваш заробак (якія вы заплаціце падаткі, колькі застанецца ў вас пасля ўсіх адлічэнняў на руках  г.д.).

 

Цікаўны карыстальнік зможа таксама “пагуляцца” са стварэннем уласнага каштарысу дзяржавы, павялічыўшы, напрыклад, выдаткі на медыцыну і зменшыўшы – на міліцыю. У выніку такіх “маніпуляцый” можна будзе ўбачыць, наколькі зменшыцца ці павялічыцца ў такім выпадку падатковая нагрузка на кожнага беларуса.

 

Стваральнікі праекта распачалі весці таксама ўласны відэаблог. 

Уладзімір Кавалкін (на здымку) спадзяецца, што праект “Кошт ураду” будзе і надалей карысны не толькі звыклым карыстальнікам, але і чыноўнікам.

 

На яго дымку, рух у бок адкрытасці і празрыстасці бюджэтаў рознага ўзроўню будзе толькі спрыяць фармаванню атмасферы даверу паміж грамадзянамі і людзьмі, якія знаходзяцца ля ўлады і адказваюць за размеркаванне публічных сродкаў.

 

Некалькі цікавых фактаў ад “Кошту ўраду”

 

– агульная дзяржаўная пазыка Беларусі складае 217 044 747 млн. руб. Гэта 23 млн. на кожнага беларуса;

 

– 28 міліёнаў руб. заплаціў у выглядзе розных падаткаў і адлічэнняў кожны беларус у 2013 г. на патрэбы дзяржавы;

 

– 55 даляраў заплаціць дадаткова кожны беларус у выпадку павышэння падаходнага падатку на 1%.

 

Фота Ланы Руднік