Новы сезон курса “Мова Нанова Гародня” набірае хаду
Чарговым госцем курсаў стане вядомы гарадзенскі мастак Алесь Сураў, былы мастацкі кіраўнік Гродзенскага лялечнага тэатра, а пазней і Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Сёлетні сезон гарадзенскай “Мовы Нанова” распачаўся 29 верасня з заняткаў, прысвечаных адукацыі.
Удзел у занятках у якасці госця ўзяў вядомы беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч.
Тэмай заняткаў 6 лістапада былі “Рыцары”.
Некалькі дзесяткаў гарадзенцаў, якія прыйшлі на заняткі, не толькі паразмаўлялі пра рыцараў і ваяроў сярэднявечча, але і змаглі ўбачыць інтэрактыўнае шоў з выкарыстаннем рыцарскай зброі і амуніцыі.
13 кастрычніка “Мова Нанова Гародня” запрашае ўсіх ахвотных вучыць беларускую мову ў цёплай інтэрактыўнай абстаноўцы на вул. Будзёнага, 48а.
Заняткі пачнуцца а 19-й гадзіне ў памяшканні №100 ва ўнутраным дворыку будынка.