Партрэт жыхароў горада быў складзены ў межах праекта “Гродзенцы” з 800 фотакартак

|

Спачатку аўтары праекта, маладыя фатографы Руслан Хілімончык, Максім Шыркоў і Андрэй Алешын, планавалі зрабіць 1 тыс. фатаграфій, – паведамляе TUT.BY.

 

 

Але не ўсе людзі ведалі пра праект. Камусьці даехаць да галерэі не дазволіў працоўны графік, камусьці – лянота.

 

Са слоў арганізатараў, гродзенцы, якія прыйшлі, фатаграфаваліся з энтузіазмам, каб убачыць зборны партрэт.

 

 

Руслан Хілімончык сказаў: “Мы атрымалі масу задавальнення ад зносін з людзьмі і ад усведамлення таго, што горад напоўнены такімі рознымі і фактурнымі тварамі”