Кіроўца аўтамабіля збіў 73-гадовага мужчыну на скутэры і працягнуў яго каля ста метраў
15 кастрычніка ў Мастоўскім раёне ў сёмай гадзіне раніцы аўтамабіль “Audi” збіў папутны скутэр са сталым чалавек за рулём, – паведамляе БЕЛТА.
Кіроўца машыны, 23-гадовы хлопец, ехаў на вучобу ў Жыровічы і трапіў у ДТЗ каля в. Лунна. Хлопец не заўважыў пенсіянера на двухколавым сродку перамяшчэння і наехаў на яго правым колам.
Пенсіянер загінуў на месцы ДТЗ.