У Ваўкавыску рабаўнікі вынеслі тэлевізар падчас прагляду перадачы

|

Мужчына амаль нічога не разумеў падчас абрабавання і не мог перашкодзіць злачынцам. У міліцыю звярнуўся сын пацярпелага.

 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне асобы падазраваных, – паведамляе БЕЛТА.

 

Не так даўно ў пацярпелага памерла маці. Яна пакінула сыну ў спадчыну 20 тыс. даляраў. Па словах намесніка старшыні Ваўкавыскага РАУС Аляксандра Глебава, мужчына ўжо прапіў палову гэтых грошай.