Магутны разрад току пашкодзіў прыпынак грамадскага транспарту ў Гродне

|

На шчасце, аўтобус незадоўга да гэтага паспеў забраць людзей з прыпынка.

 

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

 

Як растлумачыў дырэктар Гродзенскіх электрасетак Віктар Зубрыцкі, адбылося кароткае замыканне ў сістэме электразабеспячэння, не вытрымала напружання злучальная муфта кабеля ў 10 000 В.

 

Пад зямлёй узніклі электрычная дуга і зона ціску, у выніку чаго адбыўся выкід зямлі, які і пашкодзіў прыпынак.

 

«Наступствы НЗ маглі быць горшыя, калі б там былі людзі.  

 

На шчасце, гэтага не адбылося. Магу сказаць, што ў гэтым месцы прыпынак грамадскага транспарту добраўпарадкаваны без ўзгаднення з намі.

 

Тут побач з тратуарам праходзіць кабель высокага напружання. У ліпені работнікі «Рамбудаўтадара» пашкодзілі яго пры правядзенні будаўнічых работ, мы тады выканалі яго рамонт.

 

Цяпер зноў паўстала аварыйная сітуацыя. Відавочна, што прыпынак неабходна перанесці ў іншае месца», — сказаў ён.

 

Па словах Віктара Зубрыцкага, ужо зроблены рамонт кабеля, спецыялісты замянілі злучальную муфту, электразабеспячэнне прылеглай тэрыторыі адноўлена.

 

“Наша Ніва” паводле БЕЛТА