Муж спаліў кватэру з-за таго, што жонка занадта позна прыйшла дадому з вечарыны
Раўнівы муж сказаў своёй жонцы прыйсці дадому ў 21 гадзіну, а яна ў гэты час не вярнулася.
Тады мужчына вывез самыя каштоўныя рэчы ў сваю нежылую хату, падчарцы сказаў пайсці пагуляць,абліў кватэру бензінам і спаліў яе.
Кватэры жанчыны нанесена моцная шкода. Суседскія кватэры не пацярпелі, – паведамляе БЕЛТА.
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна затрымалі падпальшчыка. У цяперашні час ідзе ацэнка нанесенай шкоды. Растпачата крымінальная справа.
У 2009 годзе мужчына ўжо быў судзімы за падпал, тады гэта быў чужы аўтамабіль.