Габрэйская лазня над Гараднічанкай
У XVIII ст. пісьмовыя крыніцы згадваюць аб існаванні ў габрэйскім квартале над Гараднічанкай “дома лазебнага жыдоўскага”.
Цагляны будынак лазні Г-падобнай формы паказаны на плане Гародні 1753 г.
Лазня знаходзілася над самым берагам Гараднічанкі.
З габрэйскага квартала сюды можна было патрапіць па драўлянай лесвіцы.
Гэты ж будынак на мапе 1831 г.
Што сталася з лазняй у другой палове ХІХ ст., і ці працягваў існаваць гэты будынак у пачатку ХХ ст. – невядома.
Зусім нядаўна бурлівыя воды Гараднічанкі вымылі цагляныя падмуркі гэтай старажытнай пабудовы.
Цэгла 18 ст.
Ля цаглянай кладкі захаваліся нават драўляныя часткі будынка.
Від на падмуркі лазні 18 ст.
Прыкладна з гэтага ракурса ў 1860-я гг. Напалеон Орда зрабіў свой малюнак, на пярэднім плане якога паказаны будынак лазні.
Як вядома, Орда маляваў знакавыя аб’екты гарадскога пейзажу.
Той факт, што мастак вырашыў намаляваць габрэйскую лазню, наводзіць на думку, што лазня магла быць міквай – лазняй для рытуальнага амывання.
Крыніца: supron-licvin.livejournal.com