Нёман: рака-сімвал
На берагах Нёмана, у 1920 г., адбылася адна з найбуйнейшых польска-бальшавіцкіх бітваў, якая скончылася перамогай польскага войска.
Матыў ракі з’яўляецца таксама ў літаратуры: у творах Адама Міцкевіча ці Элізы Арэшкі.
Гэта раман “Над Нёманам” сфарміраваў мае ўяўленні пра чароўнасць гэтых тэрыторыяў. Скіраваўшыся ў Беларусь, я вырашыла параўнаць свае ўяўленні аб Нёмане з рэчаіснасцю. Нёман праплывае праз Беларусь, Літву і Расію. Яго даўжыня – 937 км. Самыя вялікія гарады на рацэ – Гародня і Коўна. У Гародні жыла і тварыла Эліза Ажэшка. |
Z jednej strony widnokręgu wznosiły się niewielkie wzgórza z ciemniejącymi na nich borkami i gajami;
z drugiej wysoki brzeg Niemna, piaszczystą ścianą wyrastający z zieloności ziemi, a koroną ciemnego boru oderżnięty od błękitnego nieba, ogromnym półkolem obejmował równinę rozległą i gładką, z której gdzieniegdzie tylko wyrastały dzikie pękate grusze, stare, krzywe wierzby i samotne słupiaste topole.
Eliza Orzeszkowa, Nad Niemnem |
Дом, у якім жыла і памерла пісьменніца, стаіць пры вуліцы названай сёння ў яе гонар.
У ваколіцах галоўнай ракі на Гарадзеншчыне адбываюцца падзеі рамана “Над Нёманам”.
Рака часта з’яўляецца на старонках кнігі.
Нёман звяртаецца да гістарычных падзеяў (паўстанне 1863-64 гг.), але з’яўляецца таксама метафарай жыцця, якое плыве, нібыта плынь ракі.
Перадусім, аднак, гэта сімвал прыгажосці прыроды.
Наколькі гэтым хараством можам захапляцца ў сённяшняй Гародні?
Часы мяняюцца, натуру выштурхоўвае цывілізацыя, што найбольш назіраецца ў вялікіх гарадах.
Мае першыя ўражанні ад Нёмана не былі надта станоўчымі.
З цікавасцю я слухала думкі жыхароў Горадні на гэту тэму.
Меркаванні былі розныя. Частка жыхароў ганарыцца прыгажосцю ракі, яе высокімі берагамі, і найперш – гісторыяй.
Другая ж частка схіляецца да майго меркавання – звычайная рака, не надта чароўная.
Аднак, з цягам часу, падчас доўгіх шпацыраў па-над ракой, я пачала паддавацца ейнай прывабнасці.
Трэба памятаць, што на нашыя ўражанні ўплывае надвор’е і сезон.
Тое, ці вада ў рацэ блакітная ці шэра-зялёная, у значнай ступені залежыць ад сонечных промняў, і тое, ці бераг пульсуе жыццём і спакушае ўцехамі – ад сезону.
Варта выправіцца ў плаванне па рацэ – я сама, безумоўна, зраблю гэта ўлетку.
Апрача таго, пра Нёман нельга меркаваць толькі праз прызму гарадскога выгляду.
За горадам можна яшчэ ўбачыць месца, дзе пышны Нёман уражвае сваёй вялізарнасцю.
Магчыма Нёман – гэта звычайная, трохі неахайная рака, аднак ён дагэтуль застаецца сімвалам жыцця, адзінства, супольнасці, але і таксама праходзячага:
Szczęście wywyższa, szczęście poniża, wszystko na świecie czasowe i przemijające… każda rzecz, by woda upływa, by liść na drzewie żółknie i gnije…
Даведка ТС:
Артыкул Ксеніі Паляньскай працягвае цыкл публікацый, падрыхтаваных польскімі валанцёркамі, якія працуюць зараз у Гродне.
У вольны ад сваёй валанцёрскай працы час яны актыўна падарожнічаюць па гораду і яго ваколіцах ды фіксуюць свае ўражанні.
Чытайце таксама матэрыялы:
“Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак”
“Чырвоны квадрат на стракатым фоне”
Фота аўтара