Піце піва там, дзе можна
Здавалася б, усё дрэнна. На вуліцы піва не пап’еш – правапарушальнік будзе вымушаны заплаціць восем базавых велічыняў. Гэта рашэнне выклікала гучныя абмеркаванні ці не на кожным беларускім форуме.
У выніку ўсе згаджаліся з адным – рашэнне можа і слушнае, але дзе ж тады вып’еш піва? Катастрафічны недахоп адмысловых месцаў пужаў перспектывай сумнага хатняга піцця, альбо выплатай штрафаў.
Для тых, хто баіцца папіць з сябрамі піва ў цэнтры горада наступная гісторыя.
У сваім блогу карыстальніца з Мінску up_paradox піша, што яна атрымала ад мінскага гарвыканкаму афіцыйную паперу, у якой напісана літаральна: “Адміністратыўная адказнасць за распіццё піва ў грамадскіх месцах не прадугледжаная”.
Аддзел культуры Гродзенскага гарвыканкаму заверыў, што закону, які забараняе піць піва ў грамадскіх месцах, пакуль няма.
Справа ў тым, што папраўкі прынятыя ў першым чытанні, не маюць юрыдычнай моцы. Справа вырашыцца ў другім чытанні.
Афіцыйнай зонай цвярозасці ў Гродна застаецца парк імя Жылібера.