У Гродне затрыманы буйны валютчык

|

Падчас вобыску ў яго было знойдзена 61.137 долараў ЗША, 16.035 еўра, 8.640 рублёў ЦБ РФ і 103.649.200 беларускіх рублёў.

 

У дачыненні да затрыманага распачата справа па арт. 233 КК.

 

Ва УУС нагадваюць, што “прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі або без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), спалучаная з атрыманнем даходу ў буйным памеры, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў”.

 

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН