Пенсіянерка з’ела марынованых апенькаў і захварэла на батулізм
Жанчыну паклалі ў бальніцу, дзе яна прайшла курс лячэння. Гэта трэці выпадак батулізму ў гэтым годзе, смяротных зыходаў не зафіксавана, – паведамляе “Вячэрні Гродна”.
Два гады таму 82-гадовая пенсіянерка з Мастоўскага раёна памерла пасля таго, як з’ела салёнае сала з банкі. Раней фіксавалася больш выпадкаў хваробы – у год больш за 100 выпадкаў.