У рэйтынгу дабрабыту Беларусь узнялася на 53-е месца (інфаграфіка)
У тройку краін з найлепшым дабрабытам увайшлі Нарвегія, Швайцарыя і Новая Зеландыя.
Сярод еўрапейскіх краін за апошні год найбольш здала пазіцыі Расія (апусцілася з 61-га месца на 68-е).
А вось Беларусь у параўнанні з мінулым годам наадварот узнялася на пяць прыступак уверх.
Пазіцыя краіны была б яшчэ больш высокай, калі б не нізкія паказчыкі па якасці кіравання (117 месца), персанальнай свабоды (104 месца) і ўзроўні развітасці эканомікі (93 месца).
Індэкс Дабрабыту складае Legatum Institute.
Даследаваннем ахоплены 142 краіны, у якіх жыве 96% насельніцтва свету.
З ангельскамоўнай версіяй вынікаў даследавання Індэксу Дабрабыту-2014 можна пазнаёміцца, пагартаўшы старонкі справаздачы, змешчанай ніжэй.