Дзень рэвалюцыі як свята контррэвалюцыянераў
Чаму контррэвалюцыянеры – спытаеце вы?
Адказ просты – зрабіўшы сваю рэвалюцыю (чытай – сілавы захоп улады), бальшавікі і іх нашчадкі адразу ж зрабіліся ярымі ворагамі … рэвалюцыі і ў крыві тапілі ўсіх, хто лічыў іх прыход да ўлады незаконным, а ўладу – несправядлівай. Ну і ў дадатак – кулакоў, інтэлегентаў, “нацыяналістаў”, “касмапалітаў”, “агентаў замежных выведак” ды іншых ворагаў народа.
Вы толькі задумайцеся, што святкуюць гэтыя людзі. Яны гэтым ганарацца?
Перакананы, што знойдзецца нехта, хто, як і прыхільнікі бальшавізму, назаве прыведзеныя вышэй лічбы “вымушанымі перагібамі”, “фальшыўкай, зробленай у ЗША” і г.д., а хтосьці і сапраўды верыць, што ўсе гэтыя ахвяры не былі марнымі і што бальшавікі сапраўды пабудавалі Самую Справядлівую Савецкую Рэспубліку, “где так счастливо жив человек”.
Але ці можна лічыць справядлівай краіну, дзе несправядліва быў забіты хоць адзін чалавек і якая не пакаялася ў гэтым?
Краіну, якая замест абяцаных Свабоды, Роўнасці і Братэрства, стварыла НКВД, ГУЛАГ ды “турму народаў”?
Але прызнаць, што такая краіна была НЕСПРАВЯДЛІВАЙ, НЕСВАБОДНАЙ і г.д. – азначае адракчыся ад “идеалов Октября”, на якіх грунтуецца ўся дзяржаўная ідэалогія.
Таму 7 лістапада “уся праграсіўная частка” беларусаў пойдзе на паклон да Леніна. Славіць Рэвалюцыю і ганьбіць … рэвалюцыі, якія ў пачатку ХХІ стагоддзя хваляй пракаціліся па многіх краінах свету. Бо няма большых контррэвалюцыянераў, чым учарайшнія рэвалюцыянеры.