У Гродна завітае вядучы “Падарожжаў дылетанта”

|

Тэмай заняткаў будуць “Падарожжы” і таму выбар госця не выпадковы.

 

Юрый Жыгамонт па першай адукацыі – кіроўца вежавых кранаў. Пасля сканчэння прафтэхвучэльні паступіў ў тэатральны інстытут, быў акторам тэатраў “Вольная сцэна” і Юнага гледача.

 

Аднак вядомасць Юрыю прынесла найперш тэлеперадача «Падарожжы дылетанта» (пазней «Новыя падарожжы дылетанта»).

 

Зусім нядаўна тэлевядучы завітаў на Гарадзеншчыну, дзе зняў сюжэт пра вёску Дакудава ў Лідскім раёне.

Заняткі гарадзенскай “Мовы Нанова” праходзяць кожны падзядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а. 

 

Пачатак а 19-й гадзіне.

 

Падрабязнасці пра курсы можна знайсці на старонцы “Мовы Нанова Гародня” ў Фэйсбуку.

 

Фота Алы Бібікавай