Гарадзенца ў чацьвёрты раз затрымалі п’яным за рулём
Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, гэта ўжо чацьвёртае затрыманне гора-кіроўцы.
Ён ужо быў пазбаўлены права на кіраванне аўтамабілем на пяць гадоў і аштрафаваны на суму каля 9 млн. рублёў.
Кіроўца прызнаўся, што выпіваў на працягу апошніх трох дзён. Праверка выявіла, што ўзровень алкаголя ў яго крыві перавышаў норму ў сем разоў.
Машына, за рулём якой быў мужчына, адвезеная на штрафстаянку, а яго самога чакае чарговая крымінальная справа.