Аддзелы “АЛМІ” ў Гродне зачынілі з-за выяўлення ў ім стафілакоку

|

Камітэт дзяржаўнага кантролю, гандлёвая інспекцыя і санітарная служба пачала праверку сеткавых крамаў рэгіёну.

 

5 лістапада “АЛМІ” на вул. Пушкіна быў зачынены таму, што ў ім быў выяўлены стафілакок – бактэрыя, якая згубна ўплывае на скуру і падскурную абалоніну, а таксама выклікае розныя захворванні.

 

Пад такую праверку падпала і сетка крамаў “Еўраопт”. Парушэнні нормаў там таксама прысутнічаюць, але маштабы гэтых парушэнняў не параўнальныя з тымі, што былі выяўлены ў сетцы “АЛМІ”, – паведамляе s13.