Чацвёрты тур – палёт нармальны

|

Срэбраны прызёр апошніх гадоў “Гродна-93” даволі ўпэўнена разабраўся па чарзе з магілёўскім «Барысфен-Колас» (98-69), павазіўся з асновай віцебскага «Рубона» (81-66), у складзе якога выдатна праявілі сябе гарадзенскія выхаванцы Аляксей Пракапенка і Арцём Сыраватка, якія набралі на дваіх 36 ачкоў (Арцём дадаў у статыстыку яшчэ і 12 падбораў, аформіўшы тым самым першы дабл-дабл ў форме віцяблян).

 

11 лістапада ў Гродна прыехалi “радыётэхнікі” з БДУІРа і з’ехалі дадому бітыя ўшчэнт (121-72).

 

Забойшчыкамi ў складзе “93-х” выступілі Сітнік (23 ачкі) і Навойчык (20).

 

У складзе супернікаў варта адзначыць Юрыя Чарапанава, які набраў 29 балаў. Таксама характэрна і тое, што толькі 6 чалавек са складу сталічнай каманды пабывала ў гэты вечар на паркеце.

 

Таксама без паражэнняў ідзе пакуль гомельскі «Сож», які без асаблівых праблем абыграў каманду «Прынёманне-ГрДУ» (106-63) і БДЭУ-РЦАР (103-62).

 

Крыху больш складаным выдалася супрацьстаянне “Сожа” з магілёўскай камандай. Заключную чвэрць «рысі» пачыналі ў ролі даганяючых, але здолелі настроіцца і, выйграўшы чвэрць 33-13, выйгралі і сустрэчу – 91-79.

 

Трэці радок дзеляць віцебскі «Рубон» і другая каманда «Цмокаў», якія маюць у пасіве па адной паразе.

 

Толькі два калектывы па ранейшаму не ведаюць смаку перамог – гэта трэцяя каманда «Цмокаў» і «Прынёманне».

 

Гэта не павінна моцна здзіўляць, бо клубы ўкамплектаваныя зусім маладымі гульцамі.

 

У бліжэйшую пятніцу ў госці да «Прынёмання-ГрДУ» прыедзе «Барысфен-Колас», а «Гродна-93» адправіцца ў сталіцу, дзе сустрэнецца са студэнтамі з БДУ.

 

Фота са старонкі БК “Рубон” ВКонтакте