Андрэй Хадановіч прэзентуе гарадзенцам свае “Муры”

|

Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) упершыню выканаў сваю песню “Муры” у 1978 г. і яна стала сімвалам змагання з дыктатурай

 

Андрэй Хадановіч упершыню праспяваў беларускую версію «Муроў» у час Плошчы-2010.

Прэзентацыя дыска “Муры” пачнецца ў Гродне 17 лістапада ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага, 48а.

 

У праграме сустрэчы таксама прэзентацыя “(Не)вясёлых карцінак”.

Гэты альбом выйшаў у серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе» і складаецца з сатырычных малюнкаў мастака ДэЛёс, якія на працягу пяці гадоў публікаваліся на сайце Радыё Свабода.