Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Гродна

|

Як паведамляе БЕЛТА, у час сустрэчы з кіраўніком КДБ Валерыям Вакульчыкам Лукашэнка так патлумачыў сваю ўвагу да нашага рэгіёна:

 

-“Меня она (сітуацыя на Гарадзеншчыне – рэд.) не просто настораживает, а я помню, что было раньше.

 

Там ведь был единственный случай в стране, когда застрелили губернатора (маецца на ўвазе забойства ў 1993-м годзе тагачаснага старшыні аблвканкаму Дзмітрыя Арцымені – рэд).

 

И ясно, какие это были проявления. Да и знаю, что устремления на Гродненскую область у отдельных государств слишком чрезмерны”.

 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэтай візіту Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца знаёмства з развіццём Беларускай энэргетычнай сістэмы, а таксама са станам справаў на Гарадзеншчыне.

 

Прэзідэнт наведае ГЭС на Нёмане, а таксама заслухае справаздачу старшыні аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова пра стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Гарадзеншчыны.

 

Апошні раз Лукашэнка наведваў Гарадзеншчыну ў жніўні. Тады яго цікавіў стан справаў у сельскай гаспадарцы рэгіёна.