Ахвяра навальніцы
Трагедыя здарылася на возеры Свіцязь, дзе спёка сабрала шмат народу.
Ад дажджу людзі ратаваліся пад дрэвамі. У дрэва, пад якім стаялі бацькі з малым, трапіла маланка – дрэва ўпала, прыдавіўшы дзіця.
Гродзеншчына не адзіны рэгіён, які ўчора пацярпеў ад навальніц і ветру. У Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях пашкоджаны лініі электраперадачы, павалены дрэвы, аднак чалавечых ахвяр няма.
Фота возера Свіцязь з сайта http://www.belarustourism.by