Таямніцы горада будуць вывучаць наведвальнікі гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

Сёлета ўбачыла свет добра ілюстраваная кніга Яўгена «Подземелья Бреста, крепости и…».

Аўтар характарызуе сваё выданне як “журналісцкае даследаванне з элементамі літаратуры”

 

Яшчэ раней Яўген (на здымку) падрыхтаваў пераклад на беларускую мову дзённіка нямецкага класіка Гайнрыха Гайнэ, які той вёў у час сваёго двухмесячнага падарожжа ў 1822-м годзе па цяперашніх  Берасцейшчыне i Гарадзеншчыне.

 

Па словах аўтара перакладу, “той факт, што нямецкі класік Гайнрых Гайнэ наведаў “рускую” частку падзеленай Рэчы Паспалітай, — цяперашнюю Заходнюю Беларусь – і трапна апісаў быт яе насельнікаў, дае новыя магчымасці гісторыкам, этнографам, краязнаўцам, але і арганізатарам турыстычнага бізнэсу”

 

Яўген Бяласін больш за 20 год адпрацаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, быў старэйшым выкладчыкам факультэта замежных моваў. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Арганізатары заняткаў абяцаюць наведвальнікам шмат сюрпрызаў, а таксама знаёмства з рознымі таямніцамі роднага гораду.

 

Заняткі адбудуцца 17 лістапада а 19-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63.

 

Фота: realbrest.by