Гарадзенец зрабіў панарамныя здымкі яшчэ аднаго храма

|

Ён быў збудаваны як кальвінскі збор родам Зяновічаў ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў адпаведнасці з усімі канонамі кальвінісцкага богаслужэння. Таўшчына сцен храма складала ад аднаго да 4-х метраў. Для паляпшэння акустыкі ў іх былі ўмураваны пустыя пасудзіны.

 

У пачатку XVIІ ст. храм быў перададзены каталікам і стаў называцца касцёлам Святой Троіцы.

 

Пасля паразы паўстання 1963-1864 гг. храм перайшоў ва ўласнасць праваслаўных і стаў Міхайлаўскай царквой.

 

Затым з 1918 г. і да другой паловы 40-х гадоў ХХ ст. тут зноў быў касцёл, які савецкая ўлада зачыніла пасля вайны.

 

Богаслужэнні ў касцёле аднавіліся толькі ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя. 

 

Паглядзець панарамныя фотаздымкі храма можна тут.

 

Для Івана Цыркуновіча (на здымку) гэта ўжо не першы храм, адлюстраваны на панарамных здымках.

 

Яго папярэднія працы можна паглядзець у тым ліку і на нашым сайце:

 

Панарама гарадзенскай сінагогі

 

Панарама гарадзенскай кірхі

 

Панарама гарадзенскага Фарнага касцёла

 

Панарама касцёла ў Гервятах