Закрыццё тэатральнага сезона
Адаптаваў ўсім вядомую з дзяцінства казку Ганса Хрысціяна Андэрсена да ўмоваў сцэны рэжысёр Алег Жужда, музыку напісаў Віталь Лявонаў, а ў якасці аніматара выступіла акторка Людміла Паўлоўская:
– Гэты спектакль – 91-я прэм’ера ад пачатку існавання нашага тэатра. Мне з дзяцінства падабалася гэтая казка. Яна аднасчасова сумная і вясёлая, такая кранальная… Мне здаецца, спекталь у нас атрымаўся, бо ўдалося перадаць атмасфэру…
У спектаклі задзейнічаны акторы Святлана Баброўская, Іван Дабрук і Ларыса Мікуліч. Яны граюць з лялькамі і ў жывым плане.
Режысёр Алег Жугжда:
– Ён адрасаваны для сямейнага прагляду, бо там дзве сюжэтныя лініі. Гэта па-першае гісторыя жанчын, якія так і не знайшлі сваё шчасце, і ўласна гісторыя Дзюймовачкі. У спектаклі выкарыстаны шэраг мастацкіх прыёмаў: і гульня ў жывым плане, і з лялькамі, мульцівізуальная праекцыя, тэатр ценяў… Атрымалася крыху сюррэалістычная карцінка…