Жыхар Ваўкавыскага раёна за нелегальны заробак у 12 тыс. рублёў пазбавіўся машыны коштам 54 млн. рублёў

|

На судовым пасяджэнні 55-гадовы грамадзянін поўнасцю прызнаў сваю віну ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1-1 арт. 12.7 КоАП, а менавіта: у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі або без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковыя.

 

Гэты беспрацоўны грамадзянін ужо тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне, але так і не зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, у той жа час усе адміністрацыйныя спагнанні ў выглядзе раней накладзеных штрафаў ён аплачваў добраахвотна.

 

У адпаведнасці з пастановай эканамічнага суда Гродзенскай вобласці аб накладанні адміністрацыйнага спагнання грамадзянін чацвёрты раз прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 90 базавых велічынь на суму 13.500.000 рублёў з канфіскацыяй аўтамабіля коштам 54.000.000 рублёў, на якім ажыццяўлялася нелегальная перавозка пасажыраў.

 

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання набыла моц і не абскарджвалася.

 

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН