Дакументальныя мультымедыйныя праекты з усяго свету паказалі ў межах “СпецРУЛЕТу” ў Гродне

|
     
 

РУЛЕТ гэта сеткавы афлайнавы паказ дакументальных мультымедыя, які праходзіць адначасова ў розных гарадах: ад Уладзівастока да Калінінграда. Ідэя праекта ў тым, каб гледачы маглi ацаніць новыя тэндэнцыi замежнай журналiстыкi i дакументалiстыкi, а таксама прасачыць за ўзроўнем развіцця, на якім знаходзяцца жанры мультымедыя сёння.

 

У маі гэтага году ў Гродне ўжо праходзіў такі паказ – гэта быў “Другі РУЛЕТ”

 
     

 

У Гродне прайшоў РУЛЕТ пад назовам “Спецыяльны”. У чым гэтая яго адмысловасць?


“Спецыяльным” гэты РУЛЕТ называўся таму, што ён быў арганізаваны да першага дня народзін праекту Mediacrowd, які займаецца арганізацыяй РУЛЕТаў ва ўсіх гарадах. Ён быў падрыхтаваны сумесна з фотаагенцтвам Panos Pictures.

 


Ці спадабалася канцэпцыя гэтага РУЛЕТу, ці была яна больш тэматычна разнастайнай у параўнанні з ранейшымі, або больш аб’яднана агульным сэнсам?

 

Асабіста мне канцэпцыя спадабалася тым, што яна была падабрана на агульным настроі. Агулам быў зададзены такі ключ смутку і можа нават дэпрэсіўнасці. Яскрава пазітыўных гісторый наогул не было.

 


Які аўтар вам найбольш спадабаўся?

 

З боку журналістыкі мне спадабаўся Шыхо Фукада, з яго гісторыяй пра інтэрнэт-кавярню, у якой жывуць беспрацоўныя японцы. Мультымедыйны праект закрануў з пункту гледжання мантажу, зроблена было вельмі моцна і неяк па-новаму.

 


Якія агульныя ўраджанні ад РУЛЕТУ?

 

Імпрэза актыўна рэкламавалася, чаканні ад яе спраўдзіліся. Яна не была забаўляльнай, таму на яе прыйшлі сапраўды тыя, хто гэтым цікавіцца: журналісты-пачаткоўцы, відэа аператары і проста неабыякавыя да тэмы мультымедыя людзі.

 


Якая перспектыва падобных імпрэз у нашым горадзе і ў Беларусі?

 

Перспектыва  спрыяльная, я бачу, што людзей цікавіць тэма мультымедыя. Нямала людзей прыйшло на РУЛЕТ, які быў у маі. Мяркую, што па выніках прагляду людзі вырашаць, якія тэмы для іх больш цікавыя, якія не, заўважаць адметнасці мантажу, і будуць спрабаваць рабіць нешта сваё.

 

 

Здымкі Алены Кавальчук