Гарадзенскія заўзятары зрабілі відэаролік у падтрымку “Нёмана”

Героямі роліка з’яўляюцца людзі розных узростаў і прафесій. 

 

Усе яны жадаюць перамогі ў турніры для сваёй любімай каманды.

 

Вось што распавядае пра стварэнне роліка адна з ініцыятарак яго стварэння Юлія:

align=”” width=”254″ height=”381″ >

– Ідэя з відэа ўзнікла яшчэ ў мінулым годзе. Тады мы яго таксама рабілі.

 

У гэтым годзе прэс-аташэ “Нёмана” прапанаваў нам зрабіць нешта больш маштабнае.

 

Мы выказваем велізарную падзяку Віталю Гарбацюку і аматарскаму хакейнаму клубу “Авангард” за аказаную нам на дапамогу!

 

Працэс стварэння відэа заняў пару дзён. У ім бралі ўдзел простыя жыхары Гродна, якія вельмі любяць хакей, а таксама наш ХК “Нёман”.

 

У роліку фігуруюць таксама ўлюбёнец гарадзенскай публікі, двухразовы чэмпіён Беларусі ў складзе “Нёмана” Ігар Брыкун і легенда гарадзенскага футбольнага клуба “Нёман” Дзмітрый Кавалёнак.

 

Нагадаем, што першую гульню на турніры нашыя хакеісты згуляюць 21 лістапада супраць “Белфаст Джайнтс”(Belfast Giants) з Паўночнай Ірландыі.

 

Гульня пачнецца а 18-й гадзіне.