Розныя задачы, але аднолькавыя праблемы

|

У госці да самых малодшых з “цмокаў” наведаўся гомельскі «Сож» і прадказальна пераканаўча перамог, але, на дзіва, не здолеўшы набраць 100 ачкоў – 48-98.

 

У сераду ўвечары ўжо «Цмокі-2» прымалі студэнтаў з БДЭУ. Гэтая каманда Георгія Кандрусевіча не пакінула аніякага шанцу землякам і табло па заканчэнні сарака хвілін высвечвала 84-58 на карысць «Цмокаў».

 

Ужо 21 лістапада адбудзецца першая вочная сустрэча памаладзелага «Прынёмання» і «Гродна-93».

 

Не гледзячы на тое, што «93-я» ідуць без паражэнняў, а студэнты так і не даведаліся пакуль смаку перамогі, ёсць у гэтых каманд адзін агульны момант – абедзве каманды цяпер шукаюць сваю лепшую гульню.

 

У склад гараджан ніяк не могуць упісацца Макараў і Агеенка, якія, да слова, не набралі на дваіх ні аднаго ачка ў сустрэчы супраць БДУ. Праўда паспяховая гульня Малькова, Мiшукова і Сітніка дазволіла без асаблівых праблем абыграць сталічную каманду – 59-81.

 

А вось «Прынёманне-ГрДУ” дасягнула пакуль толькі лакальнага поспеху – не дазволіла набраць амбіцыйнаму калектыву з Магілёва трохзнакавую лічбу, пры гэтым яўна праваліўшы толькі другую дзесяціхвілінку. Выніковы лік 55-90 на карысць «Барысфена», у складзе якога вылучаліся гарадзенец Яўген Суганяка – 27 ачкоў і 14 падбораў і Максім Казлавец, на рахунку якога 33 ачкі.