Рондаль, апалонік і выпечка хлеба ў хатніх умовах
Тэмай чарговых заняткаў гэтых курсаў беларускай мовы стала “Кухоннае начынне”.
Удзельнікі курсаў даведаліся, як правільна па-беларуску гучаць назвы посуду і іншага кухоннага начыння, з якім мы сустракаемся ў паўсядзённым жыцці.
Наведвальнікі заняткаў атрымалі таксама некалькі рэцэптаў ад ад сведчанай хатняй гаспадыні Іны Івановай (на здымку злева), якая, у прыватнасці, распавяла, як можна ў хатніх умовах выпякаць хлеб (на дражджах і на рошчыне).
Заняткі курсаў беларускай мовы “Моваведа” праходзяць кожны чацьвер па адрасе вул. Будзёнага, 48а, пакой 63.
Пачатак а 19-й гадзіне.