Беларусь – краіна пагранічча

|

Яго “Краіна пагранічча” выйшла ў свет гэтай восенню.

 

Кніга складаецца з навукова–папулярных, эсэістычных і публіцыстычных артыкулаў, напісаныя аўтарам на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

 

Вось што апавядае пра выданне сам Алесь Краўцэвіч:

 

Алесь Краўцэвіч нарадзіўся 13 верасня 1958 г. на Гарадзеншчыне ў вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна.

 

Скончыў гістарычны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве.

 

Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, у Беларускім рэстаўрацыйна– праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна– археалагічных даследаванняў), на пасадзе намесніка старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка– культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэта (1994—1995 гг.).

 

З 1999 г. рэгулярна выкладае ў польскіх ВНУ. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

 

З-пад пяра Алеся Краўцэвіча выйшлі такія вядомыя ў Беларусі і за яе межамі творы, як “Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV– XVIII стст.”, “Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда”, “Вялікі князь Вітаўт”, “Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага”, “Міндаўг — Mindauh. Пачатак гаспадарства”, “Рыцары і дойліды Гародні” ды іншыя кнігі.