Беларуская эканоміка: крохкія крыніцы роста
Пра не лепшы стан беларускай гаспадаркі яскрава сведчыць той факт, што ўпершыню ў гісторыі за год да прэзідэнцкіх выбараў рэальныя заробкі ў краіне не выраслі, а зменшыліся.
Эсперты Даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджмента (ІПМ) падзяліліся 21 лістапада з гарадзенскімі бізнесменамі і журналістамі сваім бачанняў перспектываў развіцця беларускай эканомікі і станам развіцця бізнеса на Гарадзеншчыне.
Песімістычны бізнес
Па словах эксперткі Цэнтра, эканамісткі Марыі Шаппо (на здымку нижэй) колькасці паспяховых прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнеса на Гарадзеншчыне ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны даволі высокая, але, як і ў цэлым па краіне, большасць кіраўнікоў гэтых прадспрыемстваў адзначае, што стан справаў у іх сёлета пагоршыўся.
У якасці асноўных праблем, якія замінаюць развіццю бізнеса на Гарадзеншчыне, па-ранейшаму з’яўляюцца інфляцыя, нізкі ўзровень дзяржаўнага кіравання, стаўкі падаткаў, даступнасць фінансавання, няўдалае рэгуляванне валютнага рынка, карупцыя.
Нягледзячы на рост вытворчасці працы ў рэгіёне зніжаюцца рэальныя заробкі і занятасць насельніцтва (выключэнне складае Астравецкі раён, дзе будуецца АЭС).
Гэта цалкам адпавядае агульнабеларускім тэндэнцыям – адзначае яшчэ адзін эксперт – дырэктар Даследчага Цэнтру ІМП Аляксандр Чубрык (на здымку нижэй зправа).
Яго выступ быў прысвечаны апошнім тэндэнцыям і магчымым сцэнарам развіцця ў беларускай эканоміцы.
Па словах эксперта, рабіць нейкія прагнозы сёння надзвычай складана з-за непрадказальных падзеяў у сусветнай і, у праватнасці, у расійскай і ўкраінскай эканоміцы.
Не расцём
На думку Аляксандра Чубрыка, рост беларускай эканомікі спыніўся ў трэцім квартале 2011 г.
Рост рэальнага валавага ўнутранага прадукта вагаецца каля 0% у год. Пры гэтым нават такі паказчык дазваляе забяспечваць найперш продаж калія.
У 2014-м годзе яскрава праявіліся такія тэндэнцыі, як змяншэнне інвестыцый у асноўны капітал (амаль на 10 % за першыя 9 месяцаў гэтага года), рост інфляцыі, пераацэненасць беларускага рубля.
Інвестыцыі з дзяржаўнага бюджэта за 9 месяцаў гэтага года скараціліся амаль на 50%.
На 15% менш інвеставалі ў эканіку мясцовыя ўлады.
У “мінус” (з-за імкнення застацца на расейскім рынку) ідзе продаж такіх традыцыйных для Беларусі тавараў, як сельскагаспадарчая тэхніка, грузавыя аўтамабілі.
Усё гэта вымушае ўрад скарачаць выдаткі і таму наўрадці ў бюджэце знойдуцца сродкі, каб “уліць” іх у развіццё эканомікі ў 2015-м годзе.
Асабліва ў сітуацыі, калі краіна па-ранейшаму штогод улазіць у пазыкі ад замежных крэдытораў.
Ці ёсць у гарадзенскіх уладаў “джокер”?
– Ці ёсць у калодзе ў гарадзенскіх уладаў “джокер”, які дапаможа перажыць складаныя часы? – запыталіся мы ў Аляксандра Чубрыка.
– Падзенне курса расейскага рубля і крызіс на расійскім рынку яшчэ не да канца праявілася ў нас, але некаторыя негатыўныя наступствы бачныя і зараз.
Скарачаюцца пастаўкі, з фірмаў, якія гандлююць з Расіяй, звальняюць людзей.
Ну а джокер… Бізнес мае такую ўласцівасць, што, вымушаны зыйсці з аднаго рынку, імкнецца знайсці сваю нішу на іншым.
На Гарадзеншчыне шмат моцных фірмаў і яны, канечне, выжывуць.
Найвялікшыя праблемы будуць у дзяржаўных прадпрыемстваў, бо ў бюджэце няма грошай на іх падтрымку.
Сваю версію адказу на гэтае пытанне маглі б прадставіць прадстаўнікі гарадзенскіх уладаў, але яны, да вялікага здзіўлення арганізатараў, сустрэчу праігнаравалі.