Хакеісты “Нёмана” перамаглі палякаў
Пасля неспадзяванай для беларускіх заўзятараў паразы ад “Белфаста” гарадзенцам трэба было абавязкова перамагаць 22 лістапада чэмпіёнаў Польшчы з клуба “Санок”.
Героем сустрэчы стаў латвійскі нападнік “Нёмана” Аляксей Шырокаў (Aleksejs Sirokovs).
Менавіта два яго трапныя кідкі ў першым і другім перыядах сустрэчы забяспечылі гарадзенцам перамогу.
У заключнай сустрэчы турніра гарадзенцы згуляюць з гаспадарамі з французкага “Анжэ”.
Гарадзенскія заўзятары на гульні супраць “Санока”. Фота Сяргея Сяргеева
Французкая каманда 22 лістапада перамагла з лікам 2-1 “Белфаст Джайнтс”.
Турнірная табліца ў групе выглядае пакуль наступным чынам:
Месца | Каманда | Шайбы | Ачкі |
1 | “Анжэ” | 6-1 | 6 |
2 | “Белфаст” | 2-2 | 3 |
3 | “Нёман” | 2-1 | 3 |
4 | “Санок” | 0-6 | 0 |
У выпадку перамогі каманда Васіля Спірыдонава з вялікай доляй верагоднасці зойме ў групе 1 ці 2-е месца і выйдзе ў суперфінал турніра.
Гульня супраць “Анжэ” распачнецца 23 лістапада ў 22.00 па беларускім часе.