Вяртанне апостала Фамы
Воранаўскі майстар Казімір Місюра працаваў над вырабам скульптуры, якая замяніла знішчаную пажарам 2006 года, паўгады.
Яе вышыня – два з паловай метры. Майстар па магчымасці аднавіў пашкоджаную вагнём фігуру, дарабіўшы знішчаныя часткі з спецыяльна падрыхтаванай ліпавай драўніны.
Да канца года будуць адноўлены алтарныя фігуры апостала Якуба і святога Амброзія.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com