У Мастах затрыманы эксгібіцыяніст

Як дакладвае УУС Гродзенскага аблвыканкама, непрыстойную карціну вымушаныя былі сузіраць выключна прадстаўніцы слабага полу з лiку непаўналетніх школьніц, якія праходзілі міма месца, дзе арудаваў падазраваны.

 

Паводле інфармацыі старшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС Івана Сыча, цяпер гаворка ідзе пра пяць фактаў супрацьпраўных дзей.

 

Але ёсць падставы меркаваць, што гэта не ўсё. Са слоў мужчыны, ён займаўся гэтымі рэчамі выключна ў стане алкагольнага ап’янення пасля сварак з сужыцелькай, каб адпомсціць жанчынам.

 

Паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БЕЛАПАН