Мяжа на замку
25-гадовы беларус спрабаваў вывезці іконы 17-19 стагоддзяў у Польшчу.
Памежнікам ён паведаміў, што ў салоне машыны знаходзяцца выключна асабістыя рэчы яго і пасажыра. Аднак памежнікі вырашылі праверыць аўто і не памыліліся. Пад крэслам кіроўцы знайшлі першы абраз, чатыры – пад швэдарам на заднім крэсле, яшчэ тры – у багажніку пад скрыняй для інструментаў.
На кіроўцу складзены адміністратыўны пратакол, іконы канфіскаваныя.
Папярэдне вызначаны іх кошт – пяць з паловай міліёнаў рублёў.
Паводле БелТА