Госцем гарадзенскай “Мовы Нанова” будзе Андрусь Такінданг

|

Хто я, што ўплывае на маё самавызначэнне – гэта асноўныя пытанні, якія будуць абмяркоўваць удзельнікі заняткаў.

 

Сваім меркаваннем на гэтую тэму падзеліцца і госць з Мінска – лідэр гурта “Рэха”, тэлевядоўца Андрусь Такінданг.

 

Удзельнікі заняткаў пачуюць таксама некалькі песняў у выкананні Андруся.

 

Курсы беларускай мовы “Мова Нанова Гародня” праходзяць кожны панядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак а 19-й гадзіне.

 

Уваход на заняткі вольны. Арганізатары рэкамендуюць прыйсці крышачку раней, каб хапіла месцаў у залі.