Офіс “Невядомай Еўропы” адчынілі ў трэці раз

|

На прэзентацыю офіса праекта “Невядомая Еўропа” высокі госць прыйшоў пешшу пасля сустрэчы са старшынём аблвыканкама Ўладзімірам Саўчанкам.

Як зазначыў журналістам сп. Тэйшэйру (на здымку), гэта быў “візіт ветлівасці”, скіраваны на знаёмства з Гарадзеншчынай і тымі праектамі, якія фінансуюцца ў Гродне за еўрапейскія грошы.

Пасла суправаджаў старшыня гарвыканкаму Барыс Казялкоў.

У час адкрыцця “Невядомай Еўропы” высокі госць выказаў спадзяванне, што гэты праект дазволіць зрабіць Гродна сапраўдным турыстычным цэнтрам не толькі для жыхароў памежных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы, але і іншых краін, а таксама паспрыяе развіццю гаспадаркі на Гарадзеншчыне.

Офіс “Невядомай Еўропы” за гэты месяц урачыста адчыніўся ўжо другі раз. 6 ліпеня яго “адчынялі” з нагоды візіта прадстаўніцы аддзела Праграмы Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі і Украіне Клаўдыі Фішэр.

Фота Вітаўта Рудніка