Славуты беларускі баскетбаліст будзе госцем “Мовы Нанова”

|

Ён стане галоўным госцем заняткаў па тэме “Спорт”, якія адбудуцца 8 снежня.

 

Нягледзячы на тое, што Аляксандр скончыў кар’еру некалькі год таму, ён дагэтуль падтрымлівае добрую фізічную форму.

 

Паглядзіце, які мяч ён закінуў у час запісу прамацыйнага роліка “Цмокаў”!

 

А яшчэ Аляксандр не раз публічна заяўляў пра падтрымку беларускай мовы.

 

 – “Беларуская – наша родная мова. Няхай не адразу, а праз 10, 15, 20 год, але сітуацыя павінна вярнуцца да таго, каб беларусы размаўлялі па-беларуску” – цытуе Куля газета “Прессбол”.

 

Аляксандр Куль быў таксама адным з ініцыятараў перайменавання баскетбольнага клуба “Мінск” у “Цмокі-Мінск”.

 

Вось як тлумачыў перайменаванне каманды сам Аляксандр:

 

– “Яго (клуба – рэд.) новая назва мае глыбокае значэнне, прыналежнасць да нашай краіны. Мы вельмі сур’ёзна падыйшлі да гэтага пытання, звярнуліся да беларускай міфалогіі, багатай на розных персанажаў, і выбралі з яе самага каларытнага, які цалкам адпавядае нашым мэтам і задачам”.

 

Апроч Аляксандра Куля, гасцямі “Мовы Нанова” будуць Уладзімір Хільмановіч і Вітаўт Руднік, якія ў 90-х першымі пачыналі каментаваць футбол у Гродне па-беларуску,  а таксама адзін з вядомых гарадзенскіх футбольных заўзятараў – ТэлеВіталь, інтэрв’ю з якім было нядаўна ў “Тваім стылі”.

 

Бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова Гародня” праходзяць кожны панядзелак па адрасе вул. Будёнага, 48а, пакой 63. Пачатак а 19-й гадзіне.

 

У мінулы панядзелак госцем курсаў быў вядомы музыка і тэлевядоўца Андрусь Такінданг.

 

Арганізатары раяць прыходзіць крыху раней, каб заняць зручныя месцы.