Гарадзенскія Dzieciuki прэтэндуюць на ўзнагароду “Героі году”
У шорт-ліст прэтэндэнтаў на перамогу, складзены парталам Tuzin.fm увайшлі таксама Лявон Вольскі, Navi, “Ляпіс Трубяцкі”, Vuraj, Landau, Akute.
“Чаго толькі зь «Дзецюкамі» сёлета не здаралася – піша сайт tuzin.fm.
– Іх выступ забараняў КДБ, а здымкі кліпу перапыняў АМАП. Але галоўнае ня гэта, а творчы плён. Іх альбом «Гарадзенскі гармідар» толькі на «Тузіне» набраў больш за 7000 праглядаў.
Музыкі праехаліся з турам па Эўропе, даўшы 14 канцэртаў у пяці краінах за два тыдні. Сёлета гарадзенцы ўзяліся таксама за відэаўвасабленьне сваіх песень, зьняўшы кліпы на «Ладзьдзю роспачы», «Сумнае рэгі», «Лясных братоў» і «Хлопцаў-балахоўцаў».
Адзьняты матэрыял для апошняга згаданага роліку канфіскаваны міліцыянтамі, але можа быць будзе вернуты пасьля праверкі на прадмет ідэалягічнай дывэрсіі”.
Пераможцы прэстыжнай музычнай ўзнагароды будуць ушанаваныя ў час вялікага канцэрту ў сталічным клубе “Піраты”.
Удзел у канцэрце возьмуць і Dzieciuki.