АБМЯНЯЛА КВАТЭРУ НА ГАРЭЛКУ

|

Як паведамляе БелТА, участковы інспектар Ленінскага РУУС Гродна Генадзь Маркевіч схіліў мясцовую жыхарку да заключэння дамовы аб продажы кватэры. Жанчына падпісала дамову ад перадачы ёй 58 млн. 320 тыс. рублёў, хаця грошы не атрымала. Маўчанне былой уладальніцы кватэры міліцыянер здабываў рэгулярным набыццём моцных спіртовых напояў для пацярпелай. У пракуратуру звярнуліся сваякі былой уладальніцы кватэры. Кася КРОТ