Дымавая заслона над полем боя з тунеядцамі развейваецца

Так яно і выйшла.

 

Сёння мы маем тры навіны. Усе – дрэнныя.

 

Навіна першая. Павялічыцца транспартны падатак (пошліна). Пенсіянерам і інвалідам ён зменшыцца ўдвая, гэта каб націснуць на нашую жаласць, маніпуляцыя такая.

 

Навіна другая. Павялічыцца падаходны падатак з 12 да 13 працэнтаў.

 

Гэта тлумачыцца неабходнасцю дапамагаць семьям нараджаць дзяцей, маскіроўка такая.

 

Мінімальны стаж для налічэння пенсіяў павялічыцца з 10 да 15 гадоў. Гэта трэцья навіна.

 

Маніпуляцыя тут у тым, што, маўляў, трэба заахвочваць “матывацыю да працы”, а таксама падвысіць пенсіі маламаёмасным грамадзянам.

 

Чакаем новай кампаніі па адабранню нашых грошай. Каго выбяруць гэтым разам для манёўра па адцягненні ўвагі? Каго прызначаць ахвярай для паказальнага збіцця?

 

Стаўлю на вашывых прадпрымальнікаў. Настаў іх час.

 

Іншыя матэрыялы аўтара чытайце тут: linija_curzona.livejournal.com