Госцем гарадзенскай “Мовы Нанова” будзе Таццяна Беланогая
Таццяна Беланогая піша свае вершы і музыку, а таксама выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых.
Свой першы альбом – “Там, дзе мы”, Таццяна запісала яшчэ ў 2004 г.
У тым жа годзе дзяўчына стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песні “Бардаўская восень” у Бельску – Падляшскім (Польша), а ў 2007 г. перамагла на міжнародным конкурсе бардаў “ОППА-2006” у Варшаве.
Дзякуючы гэтай перамозе ў спявачкі з’явілася магчымасьць запісаць першы студыйны альбом “Дзьвюхкроп’е”, які быў прэзентаваны ў 2008 годзе ў Беларусі.
У 2013 г. Таццяна стала лаурэатам конкурсу-фестывалю “Час жыць” (Маладзечна, Беларусь).
У Гродне Таццяна Беланогая возьме ўдзел у занятках, прысвечаных калядным і навагоднім віншаванням і пажаданням.
Заняткі курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” адбываюцца кожны панядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.
У матэрыяле выкарыстаныя фотаздымкі і відэа з афіцыйнага сайта Таццяны Беланогай