Рэактыўны бокс у рэстаране

|

Сустрэча прафесійных баксёраў у “Гродна” ладзіцца трэці год запар.

Арганізатары тлумачаць дзіўны выбар месца для спаборніцтваў тым, што ў горадзе больш няма месцаў, дзе можна было б паставіць рынг.

Турнір арганізуе Беларуская федэрацыя прафесійнага бокса.

Гледачы могуць назіраць за баямі седзячы за столікамі – гэта будзе каштаваць 25 тысяч рублёў, альбо стоячы – 15 тысяч. За гэтыя грошы арганізатары абяцаюць гледачам не проста бокс, а яскравае шоў.

Пачатак турніра ў 19 гадзін.