Таццяна Беланогая і Данута Бічэль былі гасцямі “Мовы Нанова” у Гродне

|

Таццяна Беланогая ўжо даўно скарае публіку сваёй музыкай і сваім голасам. На гарадзенскую “Мову Нанова” яна завітала ўсяго на паўгадзінкі, выканаўшы некалькі сваіх песняў.

Разам з ёй у госці прыйшла і вядомая гарадзенская паэтка Данута Бічэль (на здымку ніжэй), на вершы якой некалькі песняў склала Таццяна. 

 

Пасля песняў ад Таццяны Беланогай і вершаў ад Дануты Бічэль удзельнікі курсаў практыкаваліся ў стварэнні беларускіх калядных і навагодніх віншаваняў і пажаданняў.

 

Ужо ў бліжэйшую суботу, 20 снежня, удзельнікі курсаў беларускай мовы ў Гродне збяруцца на святочную вечарыну “Елка на Мове”.

 

Ну а заняткі “Мовы Нанова” у Гродне адновяцца ў сярэдзіне студзеня.

 

Відэа Ірыны Новік