Калгасныя тытулы

|

Тытул, панове з міністэрства культуры, – гэта тое, што даецца за заслугі і застаецца назаўсёды.

 

Помніцца, расейскія цары прымусілі беларускую шляхту падцвярджаць сваё шляхецтва. Хто падцвердзіў – стаў двайным шляхціцам.

 

Перадача тытула – гэта наша новая забава такая: сёння ты будеш баронам, заўтра баронам будзе ўжо Ванька, мо лордам нават будзе, калі добра пракукарэкае. Ну, калгас, ну, калгас…

 

Бо няўрымслівыя пошукі нацыянальнай адметнасці могуць даваць неспадзяваныя вынікі.

 

Небяспечныя гульні гэта – з тытулам, так бы мовіць, князя, могуць быць неспадзянкі.

 

Ну а змешчаным на здымку БЕЛТА “нацменам” зіпуноў, лапцяў і какошнікаў хіба не хапае. Павязуць свой калгасны “тытул” да Брэста.

 

А што, нармальна: міністр – герцог, намеснік – граф, гарадскі “культурыст” – маркіз, загадчык клуба – віконт ці проста пан.

 

Больш матэрыялаў аўтара чытайце на linija-curzona.livejournal.com