Надзея для безнадзейна хворых
Дыягнастычны цэнтр створаны ў Гродна ў межах праекта Еўрапейскага саюза і рэалізуецца па праграме ТАСІС “Абмен ведамі, павышэнне інфармаванасці і папярэджанне спадчыннага рака ў памежных рэгіёнах Беларусі, Латвіі і Літвы”.
Яго адкрыў Жозэ Мануэль Тэйшэйра, які ўзначальвае прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і Ўкраіне.
Дыягнастычны цэнтр будзе спецыялізавацца на раннім выяўленні спадчыннай анкалогіі малочнай залозы і кішэчніка.
На дадзены момант сфармаваны групы дыспансернага назірання, вызначаны групы рызыкі, распрацавана методыка выяўлення спадчыннага рака, створана кампутарная база дадзеных пацыентаў.
Спецыялісты мяркуюць, што методыка дазволіць знізіць аднагадовыя смяротныя выпадкі ў групе хворых на рак малочнай залозы на 15%, у хворых на рак кішэчніка – на 25%.
Паводле БелТА
Фота ракавай клеткі з сайта http://podrobnosti.ua