Сталыя гарадзенцы зладзілі калядную вечарыну

| Без катэгорыі

Калядна-навагоднія вечарыны традыцыйна ладзяцца ў гарадзенскім “Універсітэце Залатога Веку” для сталых людзей з 2010 г.

 

Сёлета ўдзел у імпрэзе ўзяло больш за сто чалавек.

 

Вечарына распачалася з выступаў хору “УЗВышша”.

 

Пасля харыстаў на сцэну выйшлі акторы з тэатральнай студыі “Універсітэту Залатога Веку”.

 

Затым пасля невялікага святочнага пачастунку адбыўся конкурс на лепшыя карнавальныя касцюмы, у якіх сёлета прыйшлі амаль усе ўдзельнікі вечарыны.

 

Імпрэзу ўпрыгожваў музыкай квартэт “Скрыжаванне”.

 

У час каляднай вечарыны таксама адбыўся дабрачынны аўцыён, на якім прадаваліся вырабы, зробленыя рукамі слухачоў УЗВ, а таксама валанцёраў і падапечных “Гродзенскага дзіцячага хоспісу”.

 

Усе атрыманыя на аўкцыёне сродкі будуць перададзеныя на патрэбы цяжка хворых дзяцей.

 

“Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) працуе ў Гродне з красавіка 2010 г.

 

Зусім нядаўна гэтая адукацыйна-асветніцкая праграма для сталых людзей была прызнаная “Лепшай адукацыйнай падзеяй года” у Беларусі.

 

Фота Святланы Ахцераковай